Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

Дата: 21 ноября 2017 в 15:42
Автор: Жукова Л. В.
1 103 просмотра

Палажэнне

аб абласным конкурсе рытарычнага майстэрства

“Гавары са мной па-беларуску”

1. Агульныя палажэнні

1.1. Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” (далей – конкурс) праводзіцца для навучэнцаў IХ-ХI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

1.2. Арганізатарамі правядзення конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўныя ўстановы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” (далей – ГАІРА), “Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа”.

1.3. Мэты:

развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, павышэнне агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў навучэнцаў спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўленне здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.

1.4. Задачы:

ствараць умовы, якія спрыяюць выяўленню, раскрыццю схільнасцей навучэнцаў да рыторыкі;

садзейнічаць набыццю вучнямі вопыту публічнага выступлення;

спрыяць фарміраванню беларускамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў.

2. Удзельнікі конкурсу, парадак арганізацыі

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы IХ-ХI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з ліку пераможцаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

3. Парадак правядзення конкурсу

1 тур. Прадстаўленне мультымедыйнага эсэ па тэмах (на выбар):

VIII клас “Не проста даваць клятву

Радзіме на вернасць да смерці” Данута Бічэль;

IX клас “Быць чалавекам я рад,

Быць ім хацеў бы заўсёды” Максім Танк;

X клас “А мо я ўжо ўсё-такі прыходзіў на гэту зямлю калісьці” Юрась Свірка.

Праводзіцца па групах у аўдыторыях. Прымаюць удзел заяўленыя вучні. Час выступлення – да 5 мінут.

Крытэрыі ацэнкі:

змест (да 3 балаў);

творчае рашэнне (да 2 балаў);

цэласнасць успрымання і прадстаўлення эсэ (да 3 балаў);

уменне трымацца перад публікай (да 2 балаў).

2 тур. Маўленне. Праводзіцца па групах у аўдыторыях. Прымаюць удзел усе заяўленыя вучні. Вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. На працягу 15 мінут вучань рыхтуе прамову на адну з 2-х прапанаваных тэм. Кожны з удзельнікаў выступае да 5 мінут і адказвае на пытанні журы.

Крытэрыі ацэнкі:

адпаведнасць выказвання абранай тэме (да 5 балаў);

лагічнасць і будова выказвання (да 5 балаў);

культура маўлення (да 5 балаў);

тэхніка прамаўлення (да 3 балаў);

эфектыўнасць маўлення (да 2 балаў).

3 тур. “Выкажы сваю думку” (праходзіць у вуснай форме без папярэдняй падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу па прапанаваных выказваннях, афарызмах, паняццях).

Прымаюць удзел 45% удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках 1 і 2 тураў. Час выступлення – да 3-х мінут.

Крытэрыі ацэнкі:

адпаведнасць выказвання абранай тэме (да 5 балаў);

лагічнасць і будова выказвання (да 5 балаў);

культура маўлення (да 5 балаў).

4. Парадак прадстаўлення заявак на ўдзел у конкурсе

Аддзелы адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў, Гомельскага гарвыканкама, абласныя ліцэі, ДУА “Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь” ў тэрмін да 14 снежня 2017 года прадстаўляюць у ГАІРА заяўку на ўдзел у абласным конкурсе (з кожнага раёна вобласці па 1 пераможцу ад паралелі IX, X, XI класаў, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды, з г.Гомеля – па 3 пераможцы ад паралелі IX, X, XI класаў; колкасць удзельникаў ад ліцэяў узгадняецца з ГАІРА) па электроннай пошце umo-gd@yandex.ru (для Лаўрэнавай А.А.). Даведкі па тэлефоне 60 11 23.

5. Падвядзенне вынікаў конкурсу

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў (да 45% удзельнікаў).

Вынікі ўносяцца ў пратакол, падпісваюцца старшынёй журы. Пераможцамі конкурсу становяцца навучэнцы, якія набралі максімальную колькасць балаў па выніках трох тураў у паралелях IX, X, XI класаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.